Skip to main content

У Падольцах адбылася адпустовая св. Імша

uraczystasc padolcy-12Адпустовую святую Імшу ва ўрачыстасць Маці Божай Чэнстахоўскай у капліцы ў Падольцах Астравецкага дэканату ўзначаліў кс. Анатоль Захарэўскі, былы пробашч гэтай парафіі. У сваёй гаміліі святар зазначыў, што Маці Божая – наша мама, бо Езус даў Яе кожнаму з нас.

У нас ёсць дзве маці: адна на зямлі, другая – ў небе. Да нябеснай Маці мы звяртаемся ў патрэбах душы і цела, каб Яна заступілася за нас перад сваім Сынам, каб выпрасіла ў Яго для нас патрэбныя ласкі.uraczystasc padolcyuraczystasc padolcy-2uraczystasc padolcy-3uraczystasc padolcy-4uraczystasc padolcy-5

Марыя ў сваім зямным жыцці таксама як і мы мела клопаты, перажыванні, таму Яна разумее нас, дапамагае нам праз Сваё заступніцтва перад Езусам. Як кожная маці кідаецца на дапамогу свайму дзіцяці калі ён плача, так і Марыя адклікаецца і заступаецца за нас, дапамагае. Таму мы павінны нястомна прасіць аб дапамозе нашу нябесную Маці.uraczystasc padolcy-8uraczystasc padolcy-7uraczystasc padolcy-9uraczystasc padolcy-6

Пасля св. Эўхарыстыі адбылася працэсія, пасля якой усе заспявалі гімн "Цябе Бога праслаўляем". На заканчэнне ўрачыстасці ўсе верныя атрымалі Божае благаслаўленне.uraczystasc padolcy-11

Маці Божая Чэнстахоўская, маліся за нас!

кл. Раман Вайцяховіч