Skip to main content

Ганенні на хрысціянаў у Іраку: гісторыя і сучаснасць

bombingАпошнім часам увесь свет гаворыць пра ганенні на хрысціянаў у Іраку. Аднак, вельмі часта, нашыя веды пра сапраўдны стан рэчаў складваюцца з некалькіх банальных стэрэатыпаў і простага браку інфармацыі. Таму сёння паспрабуем разабрацца ў гэтай сітуацыі больш падрабязна.

Гісторыя хрысціянства ў Іраку

Лічыцца, што хрысціянства прыйшло на тэрыторыю сучаснага Іраку ўжо ў 1 ст. н.э. Тут прапаведаваў яшчэ апостал Тамаш. У Новым Запавеце апостал Пётр вітае супольнасць у Вавілоне (1 Пёт, 5,13), што пацвярджае прысутнасць хрысціянства ў рэгіёне. Асірыйцы, пасля прыняцця веры ў Хрыста, сталіся адным з галоўных апірышчаў усходняга хрысціянства ў Іраку. На працягу стагоддзяў тут існавала да 12 дыяцэзій Асірыйскай царквы Усходуmap_iraq

З 8 ст. рэзідэнцыя “католікаса”, патрыярха Асірыйскай царквы пераносіцца ў Багдад. Пасля захопу горада і краіны манголамі ў сяр. 13 ст жыццё мясцовых хрысціян пачало пагаршацца. Справа ў тым, што нашчадкі хана, які заваёўваў гэтыя тэрыторыі, прынялі іслам. Лічыцца, што ў 14 ст. Тамерлан амаль цалкам вынішчыў хрысціянства ў Іране і Сярэдняй Азіі.

На працягу гісторыі вызнаўцы Хрыста жылі на поўначы краіны. Асноўнымі “хрысціянскімі” гарадамі былі Масул, Багдад, Кіркук і Басра. Хрысціянскімі прадстаўлены трыма народамі: ассірыйцы, халдэі і сірыйцыАпошні перапіс насельніцтва, які адбыўся ў 1987 г., налічыў 1,4 млн хрысціян у Іраку. Аднак у 90-х, з-за міжнародных санкцый накладзеных на рэжым Садама Хусэйна, шмат людзей пакінула краіну і ўжо ў 2003 г. колькасць мясцовых хрысціян знізілася да 800 тыс. Такім чынам хрысціяне складаюць прыкладна 3% ад 24-мільённага насельніцтва Іраку.iraq-ethno1

Крыніца: http://www.ninevehcouncil.org/issues/

Тэрор супраць хрысціян пасля падзення рэжыму Садама Хусэйна

У жніўні 2004 г. па поўначы Іраку пракацілася хваля выбухаў каля хрысціянскіх цэркваў. 18 асобаў былі забітыя і дзесяткі атрымалі раннені. Гэта было адно з першых забойстваў хрысціян, якое дало пачатак колькасна нарастаючаму шэрагу атакаў. Фундаменталісты не абмяжоўваліся простымі вернікамі. Ужо ў 2005 г. быў выкрадзены арцыбіскуп сірыйскай каталіцкай супольнасці Масула Базіль Жорж Камусса, але пазней, пасля перадачы патрэбаванай сумы грошай, яго атрымалася вызваліць.

У студзені 2008 г. бомбы выбухнулі каля Халдэйскай і Асірыйскай цэркваў у Масуле, двух цэркваў у Кіркуку і чатырох у Багдадзе. У лютым 2008 г. невядомымі быў схоплены арцыбіскуп Масула Павел Фарадж Рахо. Тры асобы, якія яго суправаджалі, былі забітыя, цела 65-гадовага іерарха было знойдзена пазней. Гэта падзея выклікала масавае перасяленне хрысціян з горада.bombing

Крыніца тутВыбух каля Царквы ў Кіркуку

Сёлета, на пачатку жніўня, быў апублікаваны рапарт Асірыйскай Міжнароднай Агенцыі Навінаў, які назваў сітуацыю асірыйцаў у Іраку як генацыд. З 1995 г. па 2012 г. у Іраку было забіта 315 асірыйцаў. З 2006 г. пачаліся сістэматычныя забойствы і выкраданні духоўных асобаў. За гэты перыяд было забіта 4 святары і 3 дыякана, 5 святароў удалося вызваліць пасля сплаты патрабаваных грошаў. З 2004 па 2014 г. адбыліся выбухі каля 118 цэркваў.

“Ісламская дзяржава Ірака і Леванта”

Арганізацыя паўстала ў выніку аддзялення ад Аль Каіды ў 2006 г. Сёлета, у студзені, баявыя аддзяленні арганізацыі пачалі наступ на поўнач Іраку. Паведамляецца, што ісламскія фундаменталісты плануюць стварыць у рэгіёне халіфат, які будзе жыць па законе шарыяту. Баевікі “Ісламскай дзяржавы” аблажылі ўсіх немусульман штомесячным падаткам 250 даляраў ЗША. Усе, хто не можа плаціць такіх грошаў мусяць альбо пакінуць тэрыторыю падкантрольную ім, альбо перайсці ў іслам. Усе дамы, у якіх жывуць хрысціяне, пазначаюцца спецыяльным знакам.christiansiniraq

Крыніца тутАрабскі знак, які ставяць на дамах, дзе жывуць хрысціяне ў Іраку

9 чэрвеня 2014 Масул, другі па велічыні горад Ірака, быў заваяваны паўстанцамі “Ісламскай дзяржавы”. У 2003 г. у гэтым горадзе жыло 60 тыс. хрысціян, за адзін месяц акупацыі горад пакінула 25 тыс., на сённяшні дзень там не засталося ніводнага хрысціяніна. Пасля заваявання Масула ўсе 45 хрысціянскіх храмаў былі разрабаваны ці ператвораны ў мячэці. 11 святыняў былі цалкам спалены.al-jazeera-islamic-state-isis-iraqЗагад "Ісламскай дзяржавы Іраку і Леванту", па якім хрысціяне павінны прыняць іслам альбо пакінуць Ірак

Гэта першы выпадак у гісторыі, калі ў Масуле няма св. Імшы. Паведамляецца, што дзеля запалохвання мясцовых хрысціян, ісламісты перыядычна забіваюць вызнаўцаў Хрыста ў публічных месцах, у тым ліку дзяцей і жанчын.  28 ліпеня 2014 г. Францыя прапанавала палітычны прытулак усім хрысціянам, якія падвяргаюцца ганенням у Іраку. Аўстралія абяцала прыняць 4,4 тыс. бежанцаў, вялікая колькасць іракскіх бежанцаў знаходзіцца ў суседняй Сірыі. ААН аб’явіла вышэйшы ўзровень гуманітарнага крызісу ў Еўропе. iraq_bombing_church

8 жніўня папа Францішак праз твітэр двойчы заахвоціў усіх “знайсці мінуту, каб памаліцца за тых, хто быў змушаны заставіць свой дом у Іраку”.

Арцём Ткачук