Skip to main content

Фэст у Новым Двары: “Быць добрым для хрысціяніна мала”

img 7672Cёння Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Вернікі збіраюцца разам на малітве, традыцыйна прыносячы разам прыгожыя кветкі. Вось і ў святыні ў Новым Двары адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды парафіяльнага адпусту.

Эўхарыстыю ўзначаліў кс. Віктар Ханько з Мастоў.img 7605

Сваё казанне святар прысвяціў пытанню дабрыні і святасці ў жыцці хрысціяніна. “Быць добрым – мала для хрысціяніна. Кожны чалавек па сваёй натуры з’яўляецца добрым. Нашым заданнем ёсць святасць”, - сказаў кс. Віктар.

У сваю чаргу пробашч з Мастоў акрэсліў святасць як “індывідуальную сустрэчу з Езусам”. Марыя была прыведзена як прыклад святасці для кожнага: “Маці Божая адкрывае нам тое, што мы ўжо маем. Яна адкрыла Эльжбеце мацярынства, хоць тая ўжо была маці”.img 7608

Урачыстасць скончылася працэсіяй навокал храма і ўрачыстым благаславеннем.img 7628img 7640img 7646

Марыя Кучынская сказала: “Касцёл – гэта маё жыццё. Кожная ўрачыстасць для мяне вельмі важная, і парафіяльны фэст – не выключэнне. Я ўжо зранку думаю як буду прымаць святую Камунію”.img 7667

Для кс. пробашча Юрыя гэты фэст ужо пяты. “Для мяне адпуст гэта Божае благаславенне для маёй парафіі”, - сказаў святар.img 7625

Арцём Ткачук