Skip to main content

Жыровічам і Адэльску вярнулі гербы з выявай св. Антонія Падуанскага і св. Язафата Кунцэвіча

Кіраўнік Беларусі, Аляксандр Лукашэнка, падпісаў указ аб наданні гербаў для некалькіх населеных пунктаў Гродзенскай і Віцебскай вобласці. Некаторым з іх вярнулі старадаўнія сімвалы, для некаторых былі распрацаваны іншыя, паведамляе БЕЛТА.

У Гродзенскай вобласці зацверджаны гербы гар. пасёлка Любча, што ў Навагрудскім раёне, аграгарадка Жыровічы Слонімскага раёна і ў Адэльску ў Гродзенскім раёне.

Так, герб Адэльска - выява св. Антонія Падуанскага на шчыце нябеснага колеру. Герб са святым выкарыстоўваўся яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай - чатыры гады таму мясцовы ксёндз знайшоў у парафіяльным архіве дакумент 1795 года, у якім апошні кароль РП - Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўзнавіў герб і даваў дазвол на яго выкарыстанне. Святар разам в вернікамі падрыхтаваў навучнае абаснаванне, якое разглядзеў Геральдычны савет пры прэзідэнце.

Жыровічы атрымалі Магдэбурскае права ў сяр. 17 стагоддзя. Цяпер, як і 350 год таму, на гербе выява двух мужчын: адзін з іх стаіць на каленях, а другі (Язафат Кунцэвіч) трымае ў працягнутых руках кнігу, а пад імі - меч.