Skip to main content

У Навагрудку зладзілі "Дзень старэйшай асобы"

NowogródekУ парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку 2 жніўня адбыўся "Дзень старэйшай асобы". Група парафіянаў вырашыла дапамагчы самотным і хворым людзям, каб яны маглі паўдзельнічаць у св. Імшы. 

Быў арганізаваны транспарт, які дазволіў людзям, якія даўно не былі ў касцёле, дабрацца туды і ўзяць удзел у св. Эўхарыстыі. Перад св. Імшой, якая распачалася а 12 гадзіне, кожны мог прыступіць да споведзі. Падчас гаміліі пробашч парафіі, кс. Аляксандр Баклажэц, падкрэсліў сэнс хрысціянскага перажывання старасці і хваробы.sam 0637sam 0640sam 0658sam 0666sam 0669

На знак вернасці Касцёлу і навучанню Езуса, усе прысутныя пацалавалі крыж - сімвал збаўлення. Пасля благаславенства ўсе сабраліся ў парафіяльным доме, каб паразмаўляць аб сваім жыцці, аб сваіх праблемах. Некаторыя асобы ўжо даўно не выходзілі за межы свайго дому, таму гэткая сустрэча была для іх вельмі карыснай. Таксама быў зарганізаваны сціплы пачастунак і кароткі канцэрт.sam 0678sam 0685sam 0700sam 0704sam 0719sam 0745

кс. Аляксандр Баклажэц