Skip to main content

Касцёл плануюць пабудаваць у новым мікрараёне Гродна

Касцёл плануюць пабудаваць у новым мікрараёне Гродна Альшанка, паведамілі карэспандэнта БЕЛТА ў Гродзенскім гарвыканкаме. З намерам пабудаваць касцёл выступіла Гродзенская рыма-каталіцкая дыяцэзія. Святыню св. Духа плануюць узвесці на вольнай пляцоўцы плошчай 800 кв.м. Агульны аб'ём будынку складзе больш за 8,2 тыс. куб.м. Размяшчэнне касцёла ўжо сагласавана з "БелНИИградостроительства".

За прыклад узяты ўжо дзейны касцёл св. Сям'і, які быў пабудаваны дыяцэзіяй у Лідзе і асвечаны ў 2010 годзе.

Пакуль у Альшанцы ў каталікоў ёсць толькі невялічкая (каля 16 кв.м) капліца, якую пабудавалі за ўласныя сродкі. Аднак яе плануецца зруйнаваць - па пляцоўцы прайдзе новая шасціпалосная магістраль, якае злучыць аддалены мікрараён і цэнтральную частку горада.

На сённяшні момант аб'яўлены грамадскія слуханні па пытанні пабудовы каталіцкай святыні, яны працягнуцца да 18 жніўня. Пісьмовыя і электронныя звароты гараджанаў і прадстаўнікоў гарадскіх арганізацый адносна архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі размяшчэння святыні будуць разгледзеныя на паседжанні абласнога архітэктурна-горадабудаўнічага савету, пасля чаго будзе прынята канчатковае рашэнне.

У Альшанцы пражывае больш 12 тыс. чалавек, тут ужо пабудавана больш 3,3 тыс. кватэраў (больш 215 тыс. кв.м жылля). У перспектыве раён разрасцецца да 75 тыс. жыхароў.

Супольнасць Святога Духа, да якой адносіцца Альшанка і былы пас. Фабрычны, зарэгістравана ў канцы 2012 г. Згодна з апошнім перапісам, тут пражывае больш 2,5 тыс. каталікоў, з іх больш за 500 - дзеці.

Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА