Skip to main content

Кс. біскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў св. Імшу ў пілігрымцы Гродна-Навагрудак

img 6900На св. Імшу да пілігрымаў завітаў кс. біскуп Юзаф Станеўскі, які вырашыў у малітве злучыцца разам з імі. Падчас службы прысутнічалі таксама парафіяне і кс. Ян Радзюк.

У сваім казанні іерарх звярнуўся да пілігрымаў і падзякаваў ім за тое, што яны даюць людзям магчымасць прыняць Хрыста. “Кожны турбуецца пра свой лёс, пра хлеб штодзённы. Прымаючы вас, дарагія пілігрымы, на начлег, людзі тым самым прымаюць Хрыста”, - падкрэсліў біскуп. Іерарх таксама звярнуў увагу на сітуацыю ва Украіне ў гэты момант. “Молімся за тых, хто замест ружанцаў узяў у рукі аўтаматы і кулямёты”, - сказаў біскуп Юзаф. Таксама была ўзгадана адна ўкраінская пілігрымка, якая нягледзячы на баявыя дзеянні, ідзе цяпер да аднаго з санктуарыяў у ахопленым вайной раёне.img 6862img 6865img 6867img 6870img 6871img 6875img 6889img 6900

Арцём Ткачук