Skip to main content

Пяць юнакоў распачнуць навучанне на І-ым курсе Гродзенскай ВДС

dsc 0588Сёння а дзясятай гадзіне ў Гродзенскай ВДС распачаўся экзамен для юнакоў, якія вырашылі прысвяціць сваё жыццё на служэнне Богу і людзям. Пасля суразмоўя ужо вядома: на першым курсе будзе навучацца пяць клерыкаў.

 

Экзамен быў нецяжкім: было прадстаўлена 18 пытанняў з катэхізісу, якія датычылі простых праўд нашай веры. dsc 0608

Пасля маленькага перапынку адбылося прыватнае суразмоўе рэктара кс. біскупа Юзафа Станеўскага з кожным з кандыдатаў. dsc 0604

Цяпер мы ведаем, што на першы курс прынята пяць маладых хлопцаў, якія распачнуць вучобу ўжо практычна праз месяц.

 

Яўген Абрамаў, Ліда-Слабада
dsc 0591

 

Андрэй Струкель, Ліда-Фара

dsc 0592

 

Вадзім Каўтанюк, Навагрудак

dsc 0595

 

 

Яўген Амасёнак, Слонім - св. Андрэя

dsc 0598

 

Аляксей Шарыпаў, Смаргонь - св. Міхала Арханёла

dsc 0596

 

 

Сваімі пачуццямі з намі падзяліўся Струкель Андрэй:

"Сваё пакліканне я адчуў чатыры гады назад. Пасля размовы са знаёмымі святарамі і клерыкамі я ўжо ведаў, дзе маё месца, трэба было толькі скончыць каледж. Бацькі майго рашэння не чакалі, гэта для іх было сюрпрызам. Але, вядома, яны мае бацькі, таму яны мяне кахаюць і падтрымоўваюць. Ідэал святара для мяне - гэта той, хто вядзе людзей да Бога ўсімі шляхамі, які не баіцца цяжкасцяў і заўсёды працягвае руку дапамогі".

 

Падрыхтаваў кл. Раман Вайцяховіч