Skip to main content

Кс. Віталь Сідорка: "Патрэбны евангелічны радыкалізм"

img 6532Кс. Віталь Сідорка - прэфект Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродна. Цяпер ён і трыццаць пілігрымаў накіроўваюцца ў Навагрудак, да месца расстрэлу назарэтанак. Пра асноўныя праблемы ў нашых сем'ях, бездухоўнасць і "элітарнасць" з ім гутарыў Арцём Ткачук.

Ідзём у Навагрудак, да месца расстрэлу сясцёр. Аб чым, на ваш погляд, найперш трэба іх прасіць для беларускай сям’і?

З улікам таго, што па статыстыцы нават у нашай вобласці з 1000 пар разводзіцца 900 з нечым, першае, пра што трэба прасіць - прасіць аб ласцы вытрымкі, каб людзі зразумелі, што сям’я – галоўны фундамент, вечны фундамент. Каб у дзяцей былі і мама, і тата, каб дзяцей не наведваў толькі час ад часу хтосьці з бацькоў.

Акрамя разводаў, якія назавеце асноўныя пагрозы для бел сям’і?

Першая пагроза для нашай цывілізацыі – бездухоўнасць. Моцная сям’я – не тая, каторая мае стабільную працу, стабільны заробак. Зразумела, галоўнае –  гэта згода, супольная духоўнасць. Другая пагроза – адсутнасць часу на блізкіх. Дзяцей для бацькоў, бацькоў для дзяцей. Людзі не ведаюць дзядоў, не прыязджаюць у вёскі, - гэта тзв. інтэнсіўная урбанізацыя. Затрачваецца сувязь пакаленняў.

Ці патрэбна ў семінарыях нейкая дадатковая, спецыялістычная падрыхтоўка для клерыкаў?

Яны ведаюць усе праблемы, яны прыходзяць са звячайных сем’яў. Яксьці ім спецыяльна распавядаць пра цяжкасці не трэба. Не думаю, што ёсць патрэба ў нейкіх курсах. Важна, каб яны не баяліся ісці ў сем’і, каб не баяліся працаваць з бацькамі. Каб не баяліся простай гаспадарчай працы, абавязкаў пры касцёле. Калі яны пойдуць у простыя сем’і, усяму навучацца, усё зразумеюць. Канешне, Існуюць пэўныя спецыялістычныя веды, якія неабходны для працы з сем’ямі. Гэтыя веды клерыкі і так атрымоўваюць падчас навучання ў семінарыі.

Часта можна пачуць з вуснаў бацькоў, якія рэгулярна ходзяць у храм, што “мая дочка\сын жыве са са сваім каханым\каханай разам, ну бо цяпер моладзь так жыве”. Адкуль бярэцца тако мысленне ў католікаў?

Чалавек зло ўспрымае лягчэй. Бо яно лёгкае. Пра добрае трэба дбаць, трэба змагацца. Зло прыходзіць вельмі лёгка. Гэтая паўсюднасць проста легалізуе зло. Патрэбны евангелічны радыкалізм. Запаведзі нязменныя і вечныя. Трэба вучыцца добрай “элітарнасці”. Гэта, канешне, нацягнутае паняцце, але нешта мае ў сабе.

Што б вы пажадалі людзям, якія ўжо не за гарамі маюць свой шлюб, нібы ходзяць у касцёл, моляцца, стараюцца рабіць па-хрысціянску, але ўсё роўна жывуць разам?

Я б ім пажадаў, каб яны гэтае “нібы” са свайго жыцця выкінулі. Няма не напраўду ці проста так ў Евангеллі, раней ці пазней яны адкажуць за свае грахі. Нельга пачынаць свае адносіны з дрэннага.

Арцём Ткачук