Skip to main content

Школа нараджэння ў Навагрудку

Рада па Справах Сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі запрашае сужэнцаў, гінеколагаў, акушэраў і іншых зацікаўленых на "Школу нараджэння" з 2 па 7 жніўня.

Галоўным пунктам дня будзе Эўхарыстыя. Асноўная мэта - падрыхтоўка будучых бацькоў да свядомага перажывання цяжарнасці і родаў. Прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх бацькі вучацца знаходзіць сувязь з дзіцём ад яго зачацця да нараджэння. 

Таксама курс рыхтуе будучых "інструктараў", якія будуць дапамагаць маладым бацькам у падрыхтоўцы да родаў. 

Школа мае хрысціянскі характар, бо засноўваецца на малітве і асабістай размове з Богам. Яна ўключае наступныя пункты:

- выкананне спецыяльнай гімнастыкі
- музыкатэрапія
- практыка масажу
- адпачынак, рэлакс
- падрыхтоўка да нараджэння
- дагляд нованароджанага
- прагляд фільмаў і інш.

Запіс па тэл.:

а. Пётр Фраштэнга (Мінск) +37529 1301854
с. Барбара Сайнок +37529 5811679
Ірына Мялешка (Гродна) +37529 5884273