Skip to main content

Адкрыўся афіцыйны сайт Беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў

Манаская супольнасць капуцынаў, у адным шэрагу з іншымі францішканскімі ордэнамі, з’яўляецца прамой пераймальніцай багатай духоўнасці святога Францішка з Асізі. Як самастойны Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў зацверджаны булай Папы Клімента VII 3 ліпеня 1528 года. З’яўленне гэтай супольнасці было абумоўлена радыкальным жаданнем наследаваць Езуса Хрыста, жывучы ва ўбогай братэрскай супольнасці. Запрашаем на афіцыйную старонку братоў у Беларусі - kapucyny.by.