1 жніўня 1943 г. сёстры-назарэтанкі з Наваградка былі расстраляныя нямецкімі жаўнерамі замест 120 арыштаваных і прызначаных да смерці чалавек. С. Таццяна Стасюкевіч запрашае ў пілігрымку Гродна-Навагрудак, а мы запрашаем да прачытання 5 прычын, чаму варта ісці.
1. Сёлета адбудзецца ўжо пятае паломніцтва. Пятае – гэта не юбілей, гэта азначае, што сёстры насуперак усім перашкодам крочаць наперад. Ісці ў пілігрымку з барацьбітамі заўсёды варта.
2. Благаслаўлёныя назарэтанкі – заступніцы беларускіх сем’яў. Адзінаццаць жанчын былі расстраляны для таго, каб айцы сем’яў жылі. Ціхая ахвяра, якую могуць заўважыць толькі далікатныя. Прасіць заступніцтва ў такіх вялікіх суайчынніц заўсёды варта.
3. Калі вы яшчэ не пераканаліся, што наша Беларусь не горшая за Канары, Маёрку і Мальдывы, дык хадзем! Гарантуем тры дні шляху ўздоўж бацькі Нёмана, бясконцыя палі і лясы, ды старыя і мудрыя вёсачкі. Павабіць вока прыгажосцю Божай заўсёды варта.
4. Праца, абавязкі, аўтобусы і тралейбусы, супермаркеты. Гэта ўсё добра. Але калі табе ўсё гэта надакучыла – дык не думай! Пілігрымка – гэта рэкалекцыі. За гэтыя 6 дзён мы паспрабуем наладавацца Духам св. па поўнай. А гэта заўсёды варта.
5. Хадзем. Проста варта!
5-ая назарэтанская пілігрымка Гродна-Навагрудак.
26-31 ліпеня 2014 г.
Кантакт: с. Таццяна +375 33 6203411