Ужо сёння змучаныя, загарэлыя, а можа і мокрыя ад дажджу пілігрымы ўвайдуць у тракельскую святыню. Салодкае пачуццё прысутнасці Божай Маці, дух еднасці і нястомнае жаданне прайсці увесь шлях яшчэ раз - вось што адчувае шчаслівы паломнік.Той, хто не змог пайсці ці прыехаць у Тракелі, але хоча духоўна там быць, мае такую магчымасць. Рэпартажы і здымкі будуць з'яўляцца ў рэжыме рэальнага часу. Запрашаем!