Сёння перадапошні дзень усіх пілігрымак, якія накіроўваюцца ў Тракелі. Штогод у Пагародна, праз якую ідзе гродзенскае паломніцтва, адбываўся канцэрт семінарыйнага гурта "AVE". Але, на жаль ці на шчасце, планы ў гэтым годзе змяніліся, і да змучаных маладзёнаў прыехала лідская "Міласць". Што пілігрымы робяць у апошні вечар перад урачыстасцю? Правільна, адпачываюць. А вось моладзь, якая ідзе ў Тракелі з Гродна, адпачывае іншым чынам: яны танцуюць і спяваюць песні. Прадстаўляем Вашай увазе здымкі з вясёлага вечара.
Завіталі таксама і вела-клерыкі, якія ўжо пяць дзён едуць на роварах да Маці Божай і на сённяшні дзень праехалі ўжо 410 км. Кл. Анджэй прызнаецца, што сёння быў найцяжэйшы кавалак дарогі. Але яны дваіх з кл. Дзянісам вырашылі адпачыць у коле такіх самых пілігрымаў і, нягледзячы на боль у нагах, праславіць Бога спевам. І таму прыехалі ў Пагародна.
Заўтра пілігрымка на роварах вырушыць а 14 гадзіне. Перад клерыкамі шлях у 30 км.