Skip to main content

Да неба праз Будслаў. День апошні

Нашы пілігрымы Арцём і Вова ўжо ў Будславе. Аднак, перш чым трапіць да святыні, яны пераадолелі няблізкі шлях пешшу. Аб іх падарожжы вы можаце даведацца з цыкла артыкулаў на нашым інтэрнэт-сайце "Да неба праз Будслаў". А сёння мы прапануем заключны фотарэпартаж з Будслава.

Распачаліся Будслаўскія ўрачыстасці. Пасля св. Імшы для пілігрымаў, мы прайшліся па навакольнай тэрыторыі. Вялікая колькасць палатак-прадстаўніцтваў розных каталіцкіх арганізацый рэкламуюць тут сваю дзейнасць. Карытас, скауты, Легіён Марыі, Кава ў капуцынаў і шмат іншага. Кожны можа знайсці тое, што шукае.

img 5894

img 5896

img 5901

img 5909

Са СМІ сваю палатку паставіў толькі Каталіцкі Веснік. Прыгожыя і ветлівыя супрацоўніцы, магчымасць падпісацца. Усё як заўсёды мэтанакіравана і проста.

img 5920

Гандаль. Гэта асобная традыцыйная сфера Будслаўскага фэсту. Тут свае законы. Людзі купляюць, прадаюць. Часам гэта выглядае не па-хрысціянску, часам больш-менш нармальна, але што ні кажы, розныя царкоўныя штукі патрэбныя. Мінімальна, але патрэбныя.

img 5921

img 5925

img 5926

img 5927

img 5929

img 5932

img 5934

Міліцыя. Вельмі шмат міліцыі. Навокал брамкі з металашукальнікамі, уся тэрыторыя абкружана супрацоўнікамі МУС. У цэлым міліцыянты ветлівыя, усміхаюцца і іх прысутнасць на ўрачыстасці мінімальна заўважальная. Хоць калі прыглядзецца…

img 5930

img 5913

img 5937

Урачыстасці ідуць. Увогуле Будслаўскі фэст – вялікае месца сустрэч. Усе навокал вітаюцца і размаўляюць, абмяркоўваць нейкія рэчы і проста дзеляцца ўражаннямі ад пілігрымак. Вітай, Марыя!

Арцём Ткачук