"Жыхарка Судана, асуджаная на смерць за вераатступніцтва з іслама, вызвалена", - паведаміў ВВС яе адвакат. Смяротнае пакаранне Мэрыям Ібрагім было адменена апеляцыйным судом, - перадае дзяржаўнае інфармацыйнае агенства Суна.
27-гадовая жанчына была асуджана на 100 удараў плеццю і павешанне за адрачэнне ад іслама і сужанства з хрысціянінам. Яна выйшла замуж у 2011 годзе. На момант абвяшчэння прысуду Ібрагім знаходзілася на апошнім месяцы цяжарнасці.
Негледзячы на тое, што яна была выхавана ў хрысціянскай сям’і, улады палічылі яе мусульманкай. Прысуд Мэрыям Ібрагім выклікаў пратэсты ва ўсім свеце, з асуджэннем “варварскага пакарання” і патрабаваннем вызваліць жанчыну выступілі лідары многіх краін.
Яе муж, Дэніел Вані, сказаў у інтэрв’ю ВВС, што ён з нецярпеннем чакае сустрэчы з жонкай, і дадаў, што хацеў бы як мага хутчэй выехаць з сям’ёй з Судану.
“Гэта перамога свабоды веравызнання ў Судане. Мы лічым, што дзякуючы моцы Мэрыям, у будучыні ніхто не будзе паддадзены такім выпрабаванням”, - лічыць адвакат.
Каментар
Джэймс Копнэл, былы карэспандэнт ВВС у Судане: "Уладам Судану цяжка было ігнараваць пратэст, выкліканы справай Мэрыям Ібрагім. У ўрада і так праблемы з-за эканамічнага крызісу, канфліктаў у Дарфуры, штатах Паўднёвы Кардафан і Блакітны Ніл".
Справа Ібрагім – не першая справа такога роду. У 2009 годзе Лубна Хусэйн, якая атрымала мянушку “жанчына ў нагавіцах”, была арыштавана за нашэнне “непрыстойнага адзення” у грамадскіх месцах – у яе выпадку гэта былі свабодныя зялёныя штаны. Для яе існавала рэальная пагроза публічнай поркі. У выніку яе пакаралі невялікім штрафам.
У 2012 годзе Інцісар Шарыф Абдула была асуджана на смерць праз пабіццё камянямі за здраду мужу, пасля чаго яна таксама была выпушчана на вольнасць нават без прад’яўлення абвінавачвання.
Паводле invictory.com