Skip to main content

У Мсцібаве адбыўся парафіяльны фэст

img 687624 чэрвеня ў Мсцібаўскай парафіі св. Яна Хрысціцеля (Ваўкавыскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць. Эўхарыстыя сабрала шматлікіх вернікаў з парафіі, а таксама гасцей і ксяндзоў з іншых мястэчак Гродзенскай дыяцэзіі: кс. Мар’ян Хаменя з Шылавічаў, кс. Пётр Вішнеўскі, кс. Людвік Станішэўскі з Гнезна і інш. Узначальваў літургію св. Імшы ксёндз-дзекан з Ваўкавыска Антоні Філіпчык.

 Падчас гаміліі кс. Аляксандр, пробашч з парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку, падкрэсліў важнасць прыкладу святых: па-першае, яны з'яўляюцца "зоркамі, якія вядуць да Бога". Па-другое, менавіта праз іх мы можам разабрацца ў сваіх сэрцах, выявіць недасканаласці і пачаць працаваць над імі. Таксама святар падкрэсліў важнасць даверу бацькоў св. Яна да Бога. Кс. Аляксандр заахвоціў вернікаў да штодзённай малітвы праз заступніцтва вялікага святога.

Кс. Юрый Канапелька, пробачш парафіі ў Мсцібава, падзякаваў прысутным за супольную малітву, а таксама тым, хто дапамог у арганізацыі ўрачыстасці. Пасля св. Імшы адбылася святочная працэсія, якая паспрыяла ўз’яднанню вернікаў і шчырай супольнай малітве.

 

Аўтар: Яна Жадзейка

Фотаздымкі: Вераніка Жаброўская