Skip to main content

Фэст у Струбніцы: св. Антоній, як прыклад сапраўднага імкнення да святасці

img 3877На шляху да Бога можна знайсці вялікую колькасць магчымасцей таго, як гэта зрабіць. 13 чэрвеня, Пан Бог даў многім вернікам наведваючы святыню ў Струбніцы, Мастоўскага дэканату, паразважаць над прыкладам імкнення да святасці св. Антонія з Падуі.

Узначальваў св. Імшу пробашч катэдральнага касцёла ў Гродне, кс. Ян Кучынскі, які падкрэсліў аб неабходнасці малітвы за нашую будучыню праз заступніцтва гэтага добра вядомага святога. На ўрачыстасць прыбылі шматлікія вернікі, а таксама клерыкі і святары з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі. Св. Імшу сваім спевам ўпрыгожваў хор разам са спадарыняй Ірынай, арганісткай з Ваўкавыска. Усе арганізацыйныя клопаты ўзяў на сябе душпастыр парафіі, кс. Павел Лазоўскі.

Падчас гаміліі а. Валерый Мазюк СSsR разважаў тры адметныя рысы святога:

- Вялікі прапаведнік;

- Святы, які апекаваўся беднымі;

- Заступнік тых, хто нешта згубіў.

Святар падкрэсліваў, што кожны павінен прасіць заступніцтва ў выпадку не толькі згубленых рэчаў, але і ў выпадку згубы веры. Святар заклікаў шматлікіх вернікаў да аднаўлення дыялогу з Богам праз малітву, дапамогу бедным, чытаннe святога Пісання. Айцец прывёў значныя для нашых маладых сэрцаў словы св. Яна Паўла ІІ: “Мы павінны жыць Хрыстом і любіць Яго так, каб у нас пыталіся аб Ім.”

Св. Імша завершылася ўрачыстай працэсіяй. Праз перажыванне гэтага свята многія вернікі яшчэ больш усвядомілі, што кожны праз заступніцтва св. Антонія мае адказнае заданне прыводзіць да Хрыста тых, хто загубіўся.

Св. Антоній Падуанскі, маліся за нас!

Вераніка Жэброўская