Skip to main content

У парафіі Св. Сям'і ў Лідзе вялікая група вернікаў прыняла сакрамант Канфірмацыі

31 мая ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч падчас св. Імшы ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе з 179-ці чалавек. 

 

У сваім прывітальным слове скіраваным да архіпастыра, кс. пробашч Юзаф Ганьчыц, узгадваючы ўрачыстасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, сказаў што парафіяльная супольнасць перажывае ўрачыстыя адведзіны ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі.

У казанні, якое прамовіў кс. Раман Катлімоўскі, звярнуў увагу на каштоўнасць выхавання ў веры ў сямейным асяроддзі. Кс. Раман таксама падкрэсліў, што “(...) ўсё распачынаецца ў сям’і, там бярэ пачатак вера ў Бога, там зараджаецца святасць (...)”.

На завяршэнне літургіі Эўхарыстычнай Ахвяры біскуп падзякаваў прысутным святарам, сёстрам законным, бацькам за працу ў выхаванні дзяцей і клопат аб іх духоўным развіцці. Заахвоціў прысутных да штодзённага сведчання сваім прыкладам, што Панам ёсць Хрыстoс.

 

Кс. Юрый Гурскі