Адказы на актуальныя пытанні з вуснаў іерархаў, прэзентацыі парафіяльных груп, выступ маладых каталікоў з Афрыкі, прамова свецкіх місіянераў, якія збіраюцца прапаведваць Евангелле ў Камеруне, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, канцэрт семінарыйнага гурта “Ave” – такая багатая праграма выдалася ў другой палове дня ў суботу 17 мая - другі дзень дыяцэзіяльных дзён моладзі. Каб уявіць сабе атмасферу гэтага благаслаўлёнага часу, прапануем праглядзець фотарэпартаж.