Асноўным момантам ІІ дня сустрэч моладзі Гродзенскай дыяцэзіі было супольнае перажыванне Эўхарыстыі, якую ўзначаліў абп. Клаўдыё Гуджэроцці, апостальскі нунцый у Беларусі, разам з Гродзенскім ардынарыем і шматлікімі святарамі.
Перад св. Імшой біскуп Аляксандр Кашкевіч разам са святарамі і моладдзю выйшлі сустрэць прадстаўніка Святога Айца на нашай зямлі.
Распачынаецца св. Імша, біскуп Аляксандр вітае шаноўнага госця.
Арцыбіскуп прамаўляе гамілію да моладзі.
Моладзь прымае актыўны ўдзел у святой Імшы: іграе, спявае, чытае Божае Слова і проста радуецца са сваёй прысутнасці ў Божым храме.
На завяршэнне св. Імшы, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўдзяліў прысутным сваё пастырскае благаслаўленне.