Skip to main content

Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі распачаліся Эўхарыстычнай адарацыяй

img 509516 мая ў Гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (мікрараён Вішнявец) распачаліся XXI Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі, у якіх прымае ўдзел каля 1300 чалавек з розных парафіяльных супольнасцей Гродзенскай вобласці. Дэвізам гэтых cустрэч з'яўляюцца словы: "Убогія духам маюць доступ да неба".

Першы дзень распачаўся малітвай і разважаннем перад Найсвяцейшым Сакрамантам, якую правёў кс. Антоній Грэмза, галоўны арганізатар моладзевага фестывалю.

img 5072

Найважнейшым пунктам гэтага дня была св. Імша, якую ўзначаліў, кс. біскуп Юзаф Станеўскі. Яго Эксцэленцыя таксама прамовіў казанне.

img 5110

img 5070

img 5138

img 5081

Пасля духоўнага пасілку, надыйшоў час, каб падтрымаць свае фізічныя сілы.

img 5234

Кс. Уладыслаў Сурвіла выясняе маладзёнам Божае Слова, а менавіта словы з І-га дабраславення Езуса, якое прагучала з Яго вуснаў у нагорнай пропаведзі.

img 5253

Пасля духоўных разважанняў, перад удзельнікамі сустрэчы выступіў моладзевы гурт "Да неба" з Воранава.

img 5296

Моладзь не хаваючы сваёй радасці і аптымізму, славіць Бога сваёй маладосцю.

img 5183

img 5295

img 5310

Кс. Юрый Ёдзік, душпастыр з Радуні, запальвае ўсіх навокал сваім энтузіязмам

img 5334

У сустрэчах прымаюць удзел каталікі з Афрыканскага кантыненту, якія навучаюцца ў Гродзенскіх навучальных установах.

img 5227

Дзень завершыўся супольнай малітвай і благаслаўленнем святара.