Skip to main content

ІІІ Вялікодная Нядзеля. С. Антонія Шэйгерэвіч

ІІІ Вялікодная Нядзеля. С. Антонія Шэйгерэвіч

Сённяшняя Трэцяя Велікодная Нядзела вучыць нас, каб мы на ўсе здарэнні ў нашым жыцці глядзелі з перспектывы ўвасрасення Хрыста, бо калі мы не памятаем аб гэтым – то робімся пабоднымі да вучняў з сёняшняга Евангелля, якія адыходзяць з Ерусаліма ў вёску Эмаус.

Вучні поўныя няверы, у роспачы, а калі сам Езус наблізіўся да іх, яны не пазналі Яго і “вочы іх былі стрыманыя” – нешта перашкаджала ім, панавала над імі, што не дазваляла паверыць у васкрасенне Пана. І калі Езус запытаў, аб чым яны так дыспутуюць, евангеліст Лука памясціў слова, якое азначае “выпускаць стрэлы”, яны размаўлялі паміж сабою поўныя безнадзейнай горычы, усхваляванасці тым, што гэты чалавек не ведае, што сталася ў гэтыя дні ў Ерусаліме. І калі яны пачалі Езусу тлумачыць, апавядаць толькі да паловы, не веручы, што Езус уваскрос, таму іх сэрцы поўныя смутку і болю, бо яны спадзяваліся на Яго, што гэта той, хто вызваліць народ з няволі. На што Хрыстос адказваючы называе іх неразумнымі і павольнымі сэрцам, што не вераць, што Ён жывы і распавядаючы Пісанне, якое казала пра Яго, Езус лечыць іх сэрцы.

 

Таксама і сёння, Святое Пісанне лечыць і нашыя сэрцы, слова Божае – Яно жывое і мае моц вызваліць з няверы нашыя сэрцы. І калі вучні пазналі Пана падчас благаслаўлення хлеба, “адкрыліся іх вочы ” – падчас кожнай Эўхарыстыі Езус як бы ламае наш стан духа, падае новае жыццё, і тады нашыя вочы таксама поўныя Божай ласкі пазнаюць Пана. Мы чуем Яго прысутнасць, што Ён блізка з намі і заўсёды абуджае нас да новага жыцця ў Яго ласцы.