У суботу, 12 красавіка, валанцёры “Мабільнай дапамогі Карытас” дапамагалі ў самотнай бабулі ў в. Лойкі, гродзенскага раёна. Як паведамляе суполка арганізацыі ў кантакце : “Паспратвалі ўсё, што можна было паспратваць”.
“Тэрміновая мабільная дапамога Карытас”, гэта новы праект, які быў створаны для дапамогі самотным пенсіянерам, незаможным і шматдзетным сем’ям. Мабільная дапамога будзе “спратваць хаты і прыдворныя тэрыторыі, дастаўляць прадукты харчавання і лекі, рабіць дробныя рамонты і проста мець зносіны з людзьмі, якім не хапае проста людской увагі”, - паведамляе афіцыйная суполка Карытас укантакце.
Як паведаміў Grodnensis.by Алег Гарбачоў, загадчык аддзела сацыяльнай дапамогі Карытас: “дадзены праект яшчэ не зацверджаны, я сам яго прыдумаў і цяпер ён знаходзіцца на разглядзе”. “Далей паглядзім, што з гэтага будзе”, - дадаў суразмоўца.
Усю неабходную інфармацыю пра “Мабільную дапамогу” можна атрымаць па тэлефоне 8(029)881-82-34 – Алег Гарбачоў, загадчык аддзела сацыяльнага забеспячэння ДА "Карытас", ці па адрасе г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 91 (Сацыяльны пункт Карытас).