Распачаўся святы Пасхальны Трыдуум. Апошні раз падчас гімна “Хвала на вышынях Богу” зазванілі званкі, сціхнуў арган. Ардынарый абмыў ногі 12 мужчынам. Найсвяцейшы Сакрамант быў перанесены ў цямніцу.
Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі і святарства. Для кожнага святара гэты дзень асаблівы.
Перад пачаткам св. Імшы дзеці, моладзь і дарослыя павіншавалі кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча і кс. біскупа Юзафа Станеўскага, пробашча катэдры кс. Яна Кучынскага і прысутных святароў з урачыстасцю.
Прагучаў гімн «Хвала на вышынях Богу», які не спявалі на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас спеву гімна білі званы і звінелі званочкі, якія пасля яго заканчэння змоўклі, сціх таксама і арган, пакуль гэты гімн не загучыць ізноў падчас Пасхальнай Вігіліі.
Першы раз у гродзенскай катэдры біскуп ардынарый Аляксандр Кашкевіч правёў абрад абмывання ног дванаццаці мужчынам на ўспамін таго, што "Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым".
Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў капліцу адарацыі, якая сімвалізуе цямніцу, дзе быў зняволены Езус пасля арышту. У катэдры цямніцу падрыхтавалі ў каплічцы Маці Божай Кангрэгацкай, дзе адарацыя Насвяцейшага Сакраманту трывала да 22.00 гадзін.
Гамілія, кс. біскуп Юзаф Станеўскі:
З алтара знялі абрус, а табэрнакулюм застаўся пустым і прыадчыненым.
Марына Белаблоцкая