Skip to main content

У парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбылося прыняцце кандыдатаў у міністранты

P1020611 thumbУ Вялікі Чацвер падчас св. Імшы Вячэры Пана, 17 красавіка, супольнасць міністрантаў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе павялічылася на дванадцаць новых міністрантаў.

На пачатку св. Імшы кс. Юрый Гурскі як апякун міністрантаў прадставіў кандыдатаў да Службы Алтара. Пасля чаго кс. пробашч Юзэф Ганьчыц асвяціў комжы.

P1020525 thumb

P1020539 thumb

 

Потым наступіў момант, калі з дапамогай старэйшых міністрантаў кандыдатаў апранулі ў асвечаныя комжы.

P1020546 thumb

Кс. пробашч павіншаваў новых міністрантаў Службы Алтара, пры гэтым заўважыў, што "быць міністратам гэта повад, каб ганарыцца. Быць бліжэй да Алтара значыць прыблізіцца да Божых спраў і прысвяціць свае інтарэсы, заняткі службе Касцелу".

P1020607 thumb

 кс. Юрый Гурскі