У Вялікі Чацвер, Езус Хрыстус устанавіў сакараманты Эўхарыстыі і Cвятарства. Гэта дзень, у якім маем асаблівую нагоду ўсвядоміць сaбе, наколькі мы абавязаны нашым святарам. Нашыя думкі і віншаванні скіроўваем да усіх святароў, праз пасрэдніцтва якіх, мы атрымоўваем Божыя дары.
Шаноўныя святары,
дзякуем Вам, што адказалі на заклік Хрыста, які паклікаў Вас ісці за Ім. Дзякуючы Вам і Вашай працы, мы маем магчымасць набліжацца да Хрыста. За кожную Эўхарыстыю, казанне, спрведзь, малітву, благаслаўленне, за ўсе цэлебраваныя сакраманты і за ўсе ласкі, якія дзякуючы Вашай паслузе мы атрымалі ад нашага Пана – ад шчырага сэрца дзякуем! Выражаем нашую ўдзячнасць за вашу сардэчнасць, усмешку, зычлівасць, адкрытасць, дапамогу і прысвечаны час.
Жадаем Вам, каб Вы заставаліся вернымі Хрысту. Няхай Ён Вас адорыць тымі ласкамі, якіх вы патрабуеце, дзеля больш поўнай рэалізацыі сватарскага паклікання!
Рэдакцыя і валанцёры grodnensis.by