На 76-м годзе жыцця адыйшла ў вечнасць Хэлена Барысевіч, маці а. Віктара Барысевіча OFMCap, святара Гродзенскай дыяцэзіі, які на дадзены момант працуе ў парафіі св. Казіміра ў Ліпнішках (Іўеўскі дэканат). Жалобная св. Імша будзе цэлебравацца ў суботу 12 красавіка ў касцёле св. Aпостала Андрэя (г. Слонім) ў 12 гадзін. Пахаванне святой памяці Хэлены, адбудзецца ў в. Плаўскія (Слонімскі р-н). Молімся за святой памяці Хэлену, каб міласэрны Бог адарыў яе ласкай вечнага жыцця ў Нябесным Валадарстве.