Skip to main content

"Моўчкі пад крыжам стаім, кожны маўчыць аб сваім". У Гродне адбыўся крыжовы шлях.

IMG 9934 thumbУ сераду, 2 красавіка, пасля вячэрняй св. Імшы ў гродзенскім Пабрыгідскім касцёле адбылося набажэнства Крыжовага Шляху, арганізатарам ягога выступіў Grodnensis.by. У якасці разважання быў выкарыстаны твор “Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста” аўтарства паэткі Дануты Бічэль. Гэтае набажэнства – спроба па-новаму паглядзець на мукі Хрыста, на сэнс Яго прыйсця, смерці і ўваскрашэння.

На пачатку з уступным словам выступіў кс. Антоні Грэмза, які прывітаў усіх прысутных, а паміж імі Дануту Бічэль. Пачаўся Крыжовы шлях. Наталля Каспяровіч заспявала песню "Ты вядзі за Сабой, Езус", якая паўтаралася пасля кожнага прыпынку.

Данута Бічэль чытала псальмы ў пачатку і канцы ўсяго набажэнства.

IMG 9817 thumb

IMG 9822 thumb

IMG 9831 thumb

Усе стацыі папераменна чыталі Уладзімір Крупенка, Алена Алізар, Віталь Рабінок, Вераніка Тоўсцік.

IMG 9872 thumb

IMG 9825 thumb

IMG 9843 thumb

IMG 9920 thumb

IMG 9857 thumb

IMG 9832 thumb

IMG 9841 thumb

IMG 9846 thumb

IMG 9896 thumb

IMG 9902 thumb

IMG 9903 thumb

IMG 9908 thumb

IMG 9864 thumb

Марына Харэвіч падзялілася сваімі ўражаннямі: "Вельмі доўгі Крыжовы шлях, з-за таго, што было многа вершаў. Але я зразумела, што менавіта гэта дапамагло мне ўпарадкаваць думкі, адарвацца ад работы і клопатаў. Заўважыла, што большасць засталіся на  сваіх месцах, а не пераходзілі ад прыпынку да прыпынку, і я стаяла на каленях на адным месцы, але ад гэтага калені балелі яшчэ больш, чым заўсёды. І гэта таксама мела свой сэнс. Вельмі ўразіў сам твор, асабліва тое, што многа вершаў было пра Беларусь. З'явілася такое моцнае пачуццё прыналежнасці да народа, да нацыі беларускай. Такая важная асаблівасць, што ў нас ёсць свая гісторыя." 

Марына Белаблоцкая