Skip to main content

Лідскія медыкі пранялі ўдзел у дні засяроджання

“Езус і лекар – ратавальнікі кожнага чалавека” – гэтую тэму раскрыў душпастыр Гродзенскіх медыкаў кс. д-р Мікалай Ціхановіч, 1 красавіка, ў Дзень духоўных разважанняў і малітвы для медыкаў Лідскай ЦРБ. Падчас канферэнцыі і гаміліі, кс. Мікалай падкрэсліў, што “на выхаванне ў грамадстве асноўную ролю спаўняюць: святары, лекары і педагогі. Бог – гэта лек, які дапамагае кожнаму, абы толькі чалавек гэтага хацеў".

Гродзенскі душпастыр падкрэсліў, што шпіталь – гэта месца біяэтычных дылем, а сёння ён – самае сапраўднае поле бою, дзе вырашаецца, як прымяняць медыцыну. А працаўнікі, лекары, медперсанал , – ратавальнікі нашага жыцця. Для хворага чалавека, адным з лекаў ёсць «прыняцце на сябе клопатаў, знаходжанне побач  хворага». І гэта называецца высокім чалавечым і хрысціянскім значэннем медыцынскай дзейнасці. Медык – гэта не толькі той чалавек, які дае лекі або іх выпісвае, ён сваёй асобай дае «хрысціянскае сведчанне» веры, што жыццё, гэта Божы дар. Сённяшні свет менавіта патрабуе менавіта тагога сведчання. Як сказаў кс. Мікалай "што правільна і годна служыць чалавечаму жыццю магчыма толькі тады, калі жывеш поўняй жыцця, якую дае толькі Бог”.

Сустэча завершылася літургіяй Найсвяцейшай Ахвяры, якую святар цэлебраваў за ўвесь медычны персанал Лідскай ЦРБ.

 DSC 1084 thumb

DSC 1085 thumb

DSC 1098 thumb

DSC 1099 thumb

 

DSC 1088 thumb

DSC 1091 thumb

DSC 1092 thumb

 

DSC 1103 thumb

кс. Юрый Беганскі