Skip to main content

Гродзенская моладзь прыняла ўдзел у Вялікапосных рэкалекцыях (абноўлена)

27-29 сакавіка ў Гродзенскім пабрыгідскім касцёле моладзь з душпастырства OPEN перажывала Вялікапосныя рэкалекцыі. Сёлета рэкалекцыі праводзіў кс. Сяргей Ангур TChr., душпастыр з парафіі Геранёны (дэканат Іўе). 

Паводле кс. Антонія Грэмзы, кіраўніка Душпастырства старэйшай моладзі і студэнтаў Гродна (OPEN): "рэкалекцыі - гэта час Божай ласкі, пры ўмове, што чалавек зможа шчыра даверыць сябе самога Богу".

DSC 0538 thumb

 

DSC 0558 thumb

Кожны дзень увечары, а 19.15 сустрэча распачыналася св. Імшой са спецыяльнай навукай.

DSC 0594 thumb

DSC 0599 thumb

 

DSC 0582 thumb

 

У чацвер асноўная тэма дня была; «Пяць нагодаў, чаму Бог прымушае нас чакаць».  Дзень завяршыўся супольным прагляд фільма і дыскусіяй.

 

У пятніцу, акрамя ўсяго, моладзь удзельнічала ў Крыжовым шляху, адаравала Найсвяцейшы Сакрамант. Жадаючыя мелі магчымасць скарыстаць з сакраманту споведзі. Тэма дня – «Грэх як лабавы ўдар з Богам».

DSC 0600 thumb

 

DSC 0605 thumb

Тэмай апошняга дня рэкалекцый было «Звеставанні Марыі і маё…». У суботу ўдзельнікі маліліся праз Марыю, а пасля размаўлялі і дзяліліся сведчаннямі і ўражаннямі ад перажытых рэкалекцый.

DSC 0642 thumb

 

DSC 0659 thumb

DSC 0568 thumb

DSC 0616 thumb

DSC 0648 thumb

 Марына Белаблоцкая