26 сакавіка ў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе адбыўся Дзень засяроджання для міністрантаў, які сабраў каля 45 чалавек, рознага ўзросту: ад кандыдатаў да старэйшых міністрантаў-студэнтаў. "Адказная служба міністранта падчас Вялікага Посту” - так гучаў дэвіз праведзенага мерапрыемства, арганізатарам якога, быў кс. Юрый Гурскі.
Дзень засяроджання пачаўся з супольнай малітвы і знаёмствам ўдзельнікаў. Пасля малітоўнай часткі міністранты мелі магчымасць паглядзець рэлігійны фільм, пасля чаго кл. Віталій Аляксейчык правёў катэхэзу.
Важнай часткай сустрэчы былі спартыўныя мерапрыемствы: футбол, гульня “Зарніца”, стральба з пнеўматычнага ружжа і валейбол. Пасля спартыўнай часткі, міністранты правялі Крыжовы шлях і прынялі ўдзел у св. Імшы, пасля якой міністранты ўрачыста атрымалі пасведчанні. Паводле вынікаў спаборніцтваў найлепшым міністрантам былі ўручаныя ўзнагароды.