Skip to main content

Вернікі разам з біскупамі і святарамі памаліліся за свайго спачылага душпастыра

img 9999 thumbНажаль многія не змаглі правесці ў апошні шлях цела спычылага кс. Казіміра Войнюша, свайго шматгадовага пастыра, таму ў чацвер, 27 сакавіка, праз дзень пасля яго пахавання на радзімай зямлі, вялікая колькасць святароў і вернікаў з парафій Ішчолна і Скрыбаўцы, на чале з Гродзенскімі архіпастырамі памаліліся за святара і падзякавалі Богу за яго служэнне.

 

 

 

"Бог заўсёды лепш ведае, калі нам памерці" - гучалі падчас казання словы кс. бпа Юзафа Станеўскага. Сярод багасловаў існуе такая гіпотэза, што Бог забірае зямное жыццё ў чалавека ў найбольш адпаведным для яго моманце, калі ён знаходзіцца найбліжэй Яго.

img 9751 thumb

Менавіта смерць, з'яўляецца найбольш вызваляючым момантам для людской істоты, у моманце спынення зямнога існавання спадае ўсё тое, што было не ўласцівым - маскі, крывадушнасць - чалавек становіцца перад Тварцом тым, кім насамрэч з'яўляецца.

Сярэнявечныя манаскія рэгулы раілі манахам штодзённа ўспамінаць пра смерць, але не дзеля таго, каб смуткаваць, але ўмець радавацца прыгажосцю існавання і напамінам, што жыццё часова абмежаванае дзеля рэалізацыі Божага паклікання.

Смерць мае шмат супольнага з нараджэннем. Штосьці новае можа нарадзіцца тады, калі памрэ старое: "... калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён" (Ян 12,24).

Пытанне пра сэнс смерці найбольш яскрава ўвасабляецца ў факце смерці і ўваскрасення Хрыста. Найбліжэй  гэтай таямніцы знаходзіцца святар, які на працягу свайго жыцця складае Богу-Айцу Бескрывавую Ахвяру Яго Адзінароднага Сына. Святар з'яўляецца прапаведнікам і сведкам гэтай вялікай таямніцы веры - крыніцы духоўнай моцы і вялікай надзеі.

img 9889 thumb

Смерць і пахаванне святара, як падкрэсліў біскуп Станеўскі, для ўсіх святароў з'яўляюцца своеасаблівымі рэкалекцыямі. Такімі рэкалекцыямі, якія між іншым тэстуюць веру ў нас, святароў, і таксама вернікаў, заклікаючы яшчэ больш заглыбіцца ў радасную таямніцу нашага адкуплення.

img 9796 thumb