Skip to main content

На Генеральнай Капітуле салезіянаў абраны вікарый 10-га пераемніка св. Яна Боско

кс. Франчэска ЧэрэдаНа 27-й Генеральнай Капітуле салезіянаў вікарыем Генеральнага настаяцеля і 10-га пераемніка святога Яна Боско абраны кс. Франчэска Чэрэда, да сённяшняга дня Генеральны дарадчык па справах фармацыі і рэгулятар 27-й Генеральнай Капітулы.

 

“Я рады магчымасці супрацоўнічаць з кс. Анхэлем Фэрнандэсам Арцімэ, буду верны гэтаму служэнню і з дапамогай Марыі Успамогі Хрысціянаў прымаю выбар”, - сказаў новы вікарый, выказваючы гатоўнасць на выбар Генеральнай Капітулы.

Кс. Франчэска Чэрэда нарадзіўся ў Вэдужё кон Кольцано ў правінцыі Мілана (Італія) 6 сакавіка 1951 г. Першыя законныя шлюбы склаў 16 жніўня 1968 г. на заканчэнне навіцыята ў Міссоне. Студэнцкую практыку праходзіў у Парме, дзе склаў вечныя шлюбы 14 верасня 1974 г. У Кіяры атрымаў дыяканскае пасвячэнне 12 мая 1979 г., а кс. Франчэска Чэрэдапасля 24 мая 1980 г. – прэзбітэрскае пасвячэнне.

Быў аніматарам фармацыйнай супольнасці пост-навіцыяту ў Навэ, правінцыя Брэшыя, пасля да 1987 года - дырэктарам законнай супольнасці і Салезіянскай школы ў Парме. У 1986 г. скончыў у Парме фізіка-матэматычны дзяржаўны ўніверсітэт. У перыяд 1990-1993 гг. з’яўляўся Інспектарыяльным дарадчыкам, а пасля быў прызначаны Інспектарам італьянскай Інспекторыі Ламбардыя-Эміліяна. З 1999 г. займаў пасаду візітатара законных супольнасцяў Салезіянскага Папскага ўніверсітэта ў Рыме, а ў 2002 г. на 25-й Генеральнай Капітуле быў абраны дарадчыкам па справах фармацыі. 26-я Генеральная Капітула пацвердзіла кс. Чэрэдо на гэтай пасадзе, якую ён узначальваў як рэгулятар.

Салезіяне беларускай рэлігійнай каталіцкай місіі «Таварыства святога Францішка Сальскага» выказваюць радасць з абрання вікарыя новага Генеральнага настаяцеля, а таксама сваю адданасць.

Кс. Аляксандр Яшэўскі SDB, капітульны айцец