Skip to main content

Пешае падарожжа з Любліна ў Рым на кананізацыю

moje.radio.lublin.plАдам Улічны, 45-гадовы паляк з горада Люблін, 16 сакавіка выйшаў са свайго дому і не вярнуўся… Аднак ён не прапаў без вестак, гэты чалавек вырушыў у пешае падарожжа ў Ватыкан на кананізацыю Яна Паўла ІІ. Такім чынам пан Адам хоча ўшанаваць вялікага папу.

 

Пілігрым пройдзе 1800 км. па тэрырыторыі 7 краін. Дарога зойме Адаму Улічнаму 40 дзён, г.зн. планавана ён будзе ў Рыме 27 красавіка. Штодзённа будзе прабягаць ад 50 да 70 км, аднак ён не турбуецца наконт сваёй формы, бо ўжо год бегае марафоны. Падрыхтоўка да пілігрымкі заняла 2 гады.

У фэйсбуку ёсць старонка прысвечаная гэтай акцыі, на ёй увесь час з’яўляюцца навіны ад Адама Улічнага. Вось тут знаходзіцца афіцыйны сайт падарожжа. Рэпартаж польскага нацыянальнага тэлебачання глядзіце тут.Трэба таксама дадаць, што з інтэрнаўты дастаткова холадна прынялі гэтую ініцыятыву, звярніце ўвагу на вайну каментараў тут і тут.

Глядзіце яшчэ: Пётр Курыла – чалавек, які за 365 дзён аббег свет 

Арцём Ткачук