8-9 сакавіка у кляштары айцоў піяраў у Шчучыне сустрэлася моладзь, каб паразважаць над таямніцай паклікання. На пытанні, якія датычыліся манаскага жыцця і святарскіх, зацікаўленых удзельнікаў спрабаваў адказаць арганізатар духоўных дзён — а. Аляксандр Махнач SP. Сярод тых, хто распазнае сваё пакліканне, апрача хлопцаў са Шчучынскай парафіі, былі асобы з Гродна і Ліды. У агульным малітоўная сустрэча налічыла 16 прысутных.
Для моладзі заўсёды патрэбны час не толькі для распазнання сваёй духоўнай дарогі, але таксама і для адпачынку ад сучасных тэхналогій (камп’ютар, інтэрнэт), для таго, каб прыдбаць новыя знаёмствы, для сур’ёзных размоў з духоўнымі асобамі і т.д. Якраз усё гэта і маглі атрымаць удзельнікі духоўных дзён для хлопцаў у Шчучыне.