Skip to main content

Альфа-майстэрня ладзілася ў Гродне

7 сакавіка ў Пабрыгіцкім касцёле распачалася евангелізацыйная майстэрня “Альфа”, якая прадоўжылася яшчэ ў суботу і нядзелю.

Св. Імшу ў 19.00 цэлебраваў кс. Антоні Грэмза. У гаміліі ён распавядаў пра “пост як гармонію паміж целам і душой”, звяртаючы ўвагу на тое, што ”без посту духоўнага, знешні пост не мае сэнсу.”

Адразу пасля св. Імшы адбыўся Крыжовы шлях па касцёле.

IMG 8491 thumb

IMG 8553 thumb

IMG 8555 thumb

IMG 8567 thumb

IMG 8541 thumb

Далей амаль усе прысутныя прайшлі рэгістрацыю і размясціліся ў падвальным памяшканні, дзе прадстаўнікі евангелізацыйнай супольнасці "Вада жыцця" з Варшавы неўзабаве распачалі знаёмства.

IMG 8598 thumb

IMG 8623 thumb

IMG 8650 thumb

 

Ася: "Працую ўнутраным рэвізорам, г . зн. сачу за тым, каб у маёй фірме кожны працаваў як патрэбна. У супольнасці я ўжо 6 гадоў і патрапіла туды дзякуючы курсу "Альфа". Таксама ўнутры курса я выкладаю фінансавы курс або як правільна карыстацца фінансамі".

IMG 8648 thumb 

Рышард: "У супольнасці "Вада жыцця" 5 гадоў, дзе я і пазнаёміўся з курсам. Там я выконваў розныя функцыі. Ужо паўтары гады дапамагаю развіваць курс "Альфа" у сваёй парафіі. Я лічу, што гэта вельмі добры евангелізацыйны інструмент, які прыцягвае многа людзей. А так я працую ў банку і родам з Паўднёвай Польшчы". 

 

Павел: "Я сам з Гродна з парафіі Вішнявец. У супольнасці каля 3 гадоў. На курсе працую з групамі". 

 

Каміла: "Родам я з Ольштына. Працую ўрачом у дзіцячым шпіталі ў Варшаве. Мой дзядуля мае беларускія карані, яго сваякі жывуць у Гродне і Лідзе."    

 

Кася: "Я ў супольнасці каля 5 гадоў. На курс "Альфа" я патрапіла праз нашу супольнасць. Спачатку я супраціўлялася, увесь час з усім не згаджалася, але курс "Альфа" пераканаў мяне. Працую настаўнікам, таму на сённяшні дзень не маю магчымасці ўдзяляць курсу шмат часу. Раней я была адказнай за музыку".

Івона: "Працую медсястрой. Спачатку я была ў супольнасці, а потым пайшла на курс, але я не засталася бы ў нашай супольнасці "Вада жыцця", калі б не патрапіла на курс "Альфа". Я была страшна мяцежнай, думала, што тут толькі нудзяць і наганяюць нуду, нельга мець сваё меркаванне і г. д.  Але, патрапіўшы сюды, я зразумела, што маю свабоду ніхто не абмяжоўвае. Дзякуючы гэтаму досведу, я засталася ў супольнасці, пачала заахвочваць іншых удзельнічаць. Наша супольнасць на пачатку складалася з 32 чалавек. Сёння ёй ужо 13 гадоў і на сустрэчы прыходзяць больш за тысячу чалавек. Мы сустракаемся ў фарным касцёле і там евангелізуем".

Ася пазнаёміла ўсх з гісторыяй і асновамі курса.

IMG 8680 thumb

“Альфа” прытрымліваецца сістэмы “Ойкос”, г. зн. Евангелізаваць тых, хто вакол мяне.

IMG 8660 thumb

Пачатак гэтага руху праследжваецца з 70-х гадоў. На сённяшні дзень курс распаўсюджаны ў 169 краінах, пра яго размаўляюць на 112 мовах, а 22 мільёны чалавек скончылі гэты курс.

Наогул курс доўжыцца на працягу 10 тыдняў і сістэма курса прадугледжвае супольны выезд на выходныя за горад.

На Беларусі таксама ёсць гарады, дзе праводзіцца курс “Альфа” IMG 8683 thumb

Праводзіцца для розных груп насельніцтва (моладзі, дзяцей, маладых маці, сужанцаў, вязняў, глуханямых i г. д.) і ў розных умовах (у касцёле, звычайных дамах, а нават у макдональдсе) Гэты курс не мае абмежаванняў, бо ён для кожнага, і ў залежнасці ад духоўнага стану чалавека, выконвае розныя функцыі. Евангелізацыйная для няверуючых або тых, хто шукае Бога. Фармацыйная для навярнуўшыхся. Абнаўляльная для людзей, якія вераць, бо так кажа традыцыя.

“Як жа могуць прызываць Таго, у Каго не паверылі? Або як павераць у Таго, пра Якога не чулі? Але як жа пачуць без прапаведніка?” (Рым. 10, 14)

Час на сяброўства, тлумачэнне Евангелля, часам на прыкладах са штодзённага жыцця, і праца ў групах – гэта асноўныя элементы паспяховага курса “Альфа”.

Групы складаюцца з 12 чалавек, дзе госці размаўляюць аб тым, што пачулі падчас лекцыі. У цэнтры навукі курса – Ісус Хрыстос. Быццам абагульненнем з’яўляюцца Словы з Евангелля: “І я, калі прыбыў да вас, браты, прыйшоў, не каб захапляць вас словамі ці мудрасцю, але абвяшчаючы вам таямніцы Божыя. Бо я разважыў, што не ведаю сярод вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго ўкрыжаванага.” (1 Кар. 2, 1-5)

Субота, 8 сакавіка, распачалася св. Імшой а 8.15. Тэмай дня была “Альфа ў каталіцкім кантэксце”.Праграма вельмі насычаная, яна ўключала ў сябе паміж іншымі малітву, канферэнцыі, сведчанні, працу ў групах, а таксама перапынкі на каву і супольны абед і вячэра.

 

У нядзелю, 9 сакавіка, госці з Польшчы спрабавалі растлумачыць прысутным “Як напоўніцца Святым Духам”, а таксама жадаючыя маглі даведацца “Як распачаць курс Альфа?”.

Марына Белаблоцкая