Skip to main content

Распачалася 27-я Генеральная Капітула Салезіянаў у Рыме

Раніцай 3 сакавіка ў Генеральным Доме на via della Pisana адбылося ўрачыстае адкрыццё 27-й Генеральнай Капітулы Салезіянаў, тэмай якога з’яўляецца: “Сведкі евангельскага радыкалізму”.

 

На самой справе Каітула ўжо пачалася 22 лютага пілігрымаваннем у месцы звязаныя з кс. Боско, пасля якога капітульныя выслухалі справаздачу Генеральных Дарадчыкаў розных сектараў анімацый і адказных за Рэгіёны, затым перажылі рэкалекцыі як момант духоўнага прыгатавання да Капітулы.

Праграма дня ўрачыстага адкрыцця  распачалася Святой Імшой у гонар Духа Святога, якую ўзначаліў Генеральны Настаяцель ксёндз Паскуаль Чавес Віллануэва SDB. А зытым у вялікай зале “Salesianum”, разам са спевам гімна “Прыйдзі Стварыцель, Дух Святы”, у прысутнасці шматлікіх касцёльных і рэлігійных аўтарытэтаў, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця 27-й Генеральнай Капітулы Салезіянскай Кангрэгацыі.

5 thumb

З аказіі адкрыцця Генеральный Капітулы з прамовамі выступілі:

Генеральны Настаяцель - ксёндз Паскуаль Чавес Віллануэва SDB;

Прэфект Кангрэгацыі Кансэкраванага Жыцця і Таварыстваў Апостальскага Жыцця - Кардынал Жоао Браз дэ Авіз;

Камэрленго Святога Рымскага Касцёла - Кардынал Тарчізіо Бэртоне SDB;

Генеральная Настаяцельніца Дачок Марыі Успамогі - Маці Івон Рэнгувар;

Каардынатар Сусветнай Асацыяцыі Салезіянаў Супрацоўнікаў – пані Ноэмі Бэртола;

Адказная за Валанцёрак Ксяндза Боско – пані Вольга Крыжова.

3 thumb

6 thumb

10 thumb

Пасля афіцыйных прамоваў Рэгулятар Генеральнай Капітулы кс. Франчэско Чэрэда SDB аб’явіў пра афіцыйнае адкрыццё 27-й Генеральнай Капітулы, якая будзе доўжыцца да 12 красавіка, вігіліі Пальмовай Нядзелі. Цырымонія адкрыцця завяршылася спевам “Тваёй абароне аддаемся”, які стаў выразам адданасці ў апеку Марыі ўсіх прац, звязаных з 27-й Генеральный Капітулы.

7 thumb

Пасля вызначэння ў зале пасяджэнняў асабістага месца кожнаму Капітульнаму Айцу адбылася трасмісія фільма, як вынік эвалюцыі салезіянскай Кангрэгацыі на працягу апошніх шасці гадоў. У такі спосаб Генеральны Настаяцель завяршыў прадстаўленне свайго даклада аб стане Кангрэгацыі, які суправаджаўся статыстычнымі дадзенамі і шчырай падзякай сваім найбліжэйшым супрацоўнікам і ўсім сабратам салезіянам у свеце.13 thumb

8 thumb

9 thumb

Дзень урачыстага адкрыцця 27-й Генеральнай Капітулы завершыцца канцэртам інструментальнай групы “Pentaphon” і “Словам на дабранач” вікарыя Генеральнага Настаяцеля ксяндза Адрыяна Брэголін SDB.

Кс. Аляксандр Яшэўскі SDB, капітульны айцец