Skip to main content

Вернікі Гродзенскай катэдральнай парафіі распачалі Вялікі пост

IMG 0031 thumbПерад намі – Вялікі пост ці 40 дзён, падчас якіх мы павінны больш уважліва паглядзець на нашае жыццё ў святле Евангелля. Сёння Папялец. Літургія Папяльцовай серады, якая пачынае Вялікі пост, уводзіць нас у настрой пакуты. Душпастыры Гродзенскай дыяцэзіі разам з вернікамі перажывалі гэты дзень.

А 9 гадзіне кс. біскуп Аляксандр узначаліў св. Імшу ў Гродзенскай катэдры. Ардынарый заклікаў вернікаў “паяднацца з Богам”. Ён сказаў: “Сёння пасыпаннем галоваў попелам пачынаецца час Вялікага посту, саракадзённай падрыхтоўкі да велікодных святаў. У гэты асаблівы час ласкі на ўзор Езуса Хрыста мы павінны выйсці ў пустыню, каб пачуць голас Бога, які заўсёды да нас прамаўляе.”

У сваёй прамове біскуп прасіў удзяляць больш увагі бліжнім, дапамагаць у патрэбе, больш маліцца і асабліва перажываць гэты пост.

Біскуп Юзаф Станеўскі цэлебраваў св. Імшу а 12 гадзіне там жа ў катэдры. У сваім казанні Яго Эксцэленцыя адзначыў, што “Вялікі пост – гэта праверка духоўнай праграмы духоўнага ўрэгулявання: нашымі ўчынкамі і па чым мы сумуем перад Богам.” Таксама звярнуў увагу на міласціну, яна павінна “балець” нам. Прасіў адрадзіць малітву на ружанцы: “патрэбна не цурацца малітвы ў ружанцовых колах, хай яны зноўку адраджаюцца, каб у іх ўдзельнічалі не толькі людзі, якія ўжо на пенсіі, але і моладзь.”

IMG 0037 thumb