Skip to main content

Салезіянін са Смаргоні прадстаўляў Беларусь у Рыме

У першыню беларускую рэлігійную каталіцкую місію «Таварыства святога Францыска Сальскага» (Салезіяне) на Генеральнай Капітуле прадстаўляе беларус, ксёндз Аляксандр Яшэўскі SDB, вікарый і эканом Місіі, настаяцель салезіянскай супольнасці ў Смаргоні.

Пілігрымкай па святых месцах салезіянскай сям’і, якая адбывалася 22-24 лютага, распачалася 27-я Генеральная Капітула салезіянаў, само паседжанне якой афіцыйна распачнецца ў Рыме 3 сакавіка і працягнецца да 12 красавіка. Менавіта на гэтай Капітуле будзе абраны 10-ты Пераемнік святога Яна Боско, так званы Генеральны настаяцель.

Генеральная Капітула з’яўляецца адной з самых важных падзей у жыцці кожнай законнай Кангрэгацыі і манаскага Ордэна. Падчас такіх паседжанняў прадстаўнікі супольнасцяў Кангрэгацыі з усяго свету разважаюць над тым, ці верныя яны харызме і місіі сваіх Заснавальнікаў, а таксама прымаюць важныя рашэнні для сваёй Кангрэгацыі альбо манаскага Ордэна.

Для салезіянаў Генеральная Капітула ўяўляе сабой вярхоўную ўладу (за выключэннем надзвычайнай сітуацыі) і праводзіцца раз у шэсць гадоў. “Гэта братняя сустрэча, падчас якой салезіяне супольна разважаюць над тым, як захоўваць вернасць Евангеллю, харызме Заснавальніка і як быць чуйнымі да знакаў часу і месца” (Артыкул 146 салезіянскіх Канстытуцый). Праца 27-й Генеральнай Капітулы Салезіянскага Таварыства праходзіць у Генеральным доме салезіянаў у Рыме. Афіцыйна пасяджэнне Капітулы распачнецца 3 сакавіка і працягнецца да 12 красавіка. Тэма Капітулы “Сведкі евангельскага радыкалізму” стане паглыбленнем дэвізу Генеральнага настаяцеля ксяндза Паскуаля Чавеса Віллануэва SDB “Праца і ўмеркаванасць”.

Генеральная Капітула – гэта асаблівае месца дзеяння Духа Святога, таму капітульныя айцы распачалі пасяджэнне з пілігрымкі па святым месцам салезіянскай сям’і, якая адбывалася 22-24 лютага. Праз гэта салезіяне выказваюць сваё шчырае прагненне нястомна вяртацца да вытокаў і існасці харызмы святога Яна Боско, свайго Айца і Заснавальніка.

27-ая Генеральная Капітула складаецца з членаў Генеральнага Савета, усіх інспектараў і салезіянскіх настаяцеляў незалежных візітаторый і аднаго або двух прадстаўнікоў ад кожнай з 90 інспекторый (правінцый) і візітаторый салезіянаў у свеце. Усіх удзельнікаў налічваецца 220, сярод іх 207 з’яўляюцца капітульнымі айцамі і 13 чалавек, запрошаных Генеральным настаяцелем, не маюць права голасу.

Падтрымаем нашай малітвай Капітульных Айцоў, каб выбіраючы новага Генеральнага Настаяцеля, Дух Святы паказаў таго, каго сам Бог выбраў.

кл. Артур Ляшнеўскі SDB