Skip to main content

Беларускія святары занялі 4-е месца!

Беларусь У 8 чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод святароў Беларусь заняла 4-е месца. Наша зборная ў групе D заняла 1-е месца. Пазней у чвэрцьфінале святары саступілі камандзе з Польшчы з лікам 5:0. У гульні за 3-е месца беларуская зборная прайграла зборнай Партугаліі з лікам 4:0. Гэта найлепшы вынік нашай каманды ў гісторыі выступаў на гэтых спаборніцтвах. Віншуем нашых футбалістаў з гэтым дасягненнем і жадаем далейшых добрых вынікаў!