Медыяльнае асвятленне VIII еўрапейскага Чэмпіянату па міні-футболу сярод святароў у беларускіх СМІ да гэтага часу даволі актыўна асвячаецца. Вашай увазе прапануем маніторынг сродкаў сацыяльнай камунікацыі.
1-ы канал БТ прысвяціў гэтай падзеі амаль што 3 хвіліны эфіру.
Сталічнае тэлебачанне таксама нагадала пра падзею ў вячэрнім выпуску навін 25 лютага.
Тэлеканал ОНТ у кароткім відэасюжэце змясціў каментар кс. абп Тадэвуша Кандрусевіча
У амаль што 7-хвілінным відэа тэлеканал СТВ паказаў між іншым каментар біскупа Аляксандра Кашкевіча.
Гродзенскі тэлеканал у навінавым відэаматэрыяле змясціў каментар біскупа Аляксандра Кашкевіча, ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі.
Свой анонс непасрэдна перад пачаткам спаборніцтваў змясціў і хрысціянскі тэлеканал ТБН Расія.
Некаторыя інтэрнэт-выданні таксама звярнулі ўвагу на гэтую культурна-спартыўную падзею:
Вэбсайт горада Гродна змясціў прыгожы фотарэпартаж.
Беларускае Тэлеграфнае Агенцтва ўзяла невялікі каментар у дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.
Газета "Гродзенская праўда" падала амаль што поўную версію прамовы спадара Леаніда Гулякі, ўпаўнаважана па справах рэлігій і нацыянальнасцей падчас цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў.
"Лідская газета" не палянілася зрабіць і змясціць каментары ад некалькіх замежных удзельнікаў Чэмпіянату, а таксама змясціла падсумоўваючы матэрыял аб спаборніцтвах з багатым фотарэпартажам.
Газета "Прынёманскія весткі" радасна абвясціла пра тое, што зборная каманда святароў Беларусі выйшла ў паўфінал.
Афіцыйны сайт Беларускай асацыяцыі міні-футбола змясціў дэтальны вынік спаборніцтваў.
Варта адзначыць таксама, што кс. Аляксандр Тарасевіч, святар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі стварыў асобны YouTube канал, дзе апублікаваў вялікую колькасць відэаматэрыялаў.