Skip to main content

Капітан каманды Славакіі: Праз футбол мы хацелі б праславіць Бога

img 0408 thumb thumbНадвор’е ў першай палове дня выдалася цудоўным і госці маглі ў яркіх сонечных прамянях любавацца цэнтрам горада па дарозе ў будынак Лідскага райвыканкама, дзе прайшла прэсавая канферэнцыя на якой прысутнічалі таксама біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, Леанід Гуляка, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, кіраўнік Лідскага райвыканкама Аляксандр Астроўскі і іншыя прадстаўнікі дзяржаўнай улады.

На самым пачатку кс. Павел Салабуда прывітаў усіх удзельнікаў спаборніцтваў, пасля чаго капітаны 13 еўрапейскіх зборных святароў мелі магчымасць распавесці крыху пра сябе, свае краіны і касцёльныя супольнасці.

dsc 0011 thumb thumbКапітан каманды Аўстрыі выразіў свой смутак у сувязі з тым, што на зімовай алімпіядзе ў Сочы аўстрыйскія спартсмены сабралі менш медалёў у параўнанні з Беларусамі. Адначасова святар не хаваў сваёй радасці, што прыехаў у Беларусь і ўбачыў прыгажосць нашай краіны.dsc 0017 thumb thumb

Прадстаўнік каманды з Венгрыі выразіў меркаванне, што паколькі галкіперам зборнай з’яўляецца біскуп, то “мы не прапусцім не адзінага мяча”.

Каманда Партугаліі шчыра падзякавала міністру замежных спраў за тое, што яны без праблем маглі атрымаць візы.img 0422 thumb thumb

dsc 0027 thumb thumbНайбольш удзельнікаў прыехала з Польшчы, усяго 17 чалавек, з якіх 13 святароў. Прадстаўнік польскай каманды нагадаў, што на спаборніцтвы у 2011 годзе першы раз прыехалі зборныя Беларусі і Украіны. Польскі святар адначасова запэўніў Украінцаў духоўна іх падтрымліваць у гэтую цяжкую для іх хвіліну.

Славакі, у сваю чаргу, сказалі, што праз футбол яны хацелі б праславіць Госпада, а таксама ўзмоцніць узаемаадносіны паміж святарамі, а Харваты выразілі меркаванне, што змаганне за медалі гэта толькі сімвал змагання за Евангелічную святасць.

Неспадзяваннем для ўсіх было тое, што невялікая каталіцкая супольнасць, з маленькай Чарнагорыі сабрала сваю каманду з 9-ці святароў. Сама краіна налічвае каля 600 тыс. жыхароў, а каталіцкая супольнасць толькі 25 тысяч вернікаў, 2 біскупы і 25 святароў.img 0411 thumb thumb

VIII Еўрапейскі Чэмпіянат па міні-футболу сярод святароў адметны таксама тым, што ўпершыню ў спаборніцтвах прыняла ўдзел каманда святароў з Казахстана.

На завяршэнне прэсавай канферэнцыі кс. Павел Салабуда, галоўны арганізатар мерапрыемства, нагадаў удзельнікам, што 2014 год у Беларусі абвешчаны годам гасціннасці. Па-гэтаму ён запэўніў удзельнікаў, што Ліда, як і ўся Беларусь, асаблівым чынам будуць старацца зрабіць побыт гасцей як мага больш прыемным, радасным і хатнім.img 0431 thumb thumb