Сёння распачаўся Еўрачэмпіянат па футболе сярод святароў у Лідзе. Шчыра кажучы, у мяне былі нейкія скептычныя думкі наконт гэтай падзеі. Аднак, як гэта часта здараецца, усё пачалося зусім інакш чым я гэта сабе ўяўляў. Піша Арцём Ткачук.
Па плану каманды павінны былі сабрацца ў гатэлі а 18-й гадзіне. У 17.00 у Лідзе яшчэ не было нікога. Горад жыў штодзёншчынай, рэклама пра падзею дзесці схавалася і ніяк не хацела паказвацца. Толькі кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч хадзіў навокал мясцовай Лідскай Фары.
![]()
Валанцёры таміліся ў холе гатэля аднайменнага гатэля Ліда, арганізатар сустрэчы, кс. Павел Салабуда, туды-сюды лазіў з рознымі паперамі і вырашаў апошнія фармальнасці.
![]()
![]()
Беларуская каманда святароў пра нешта гаманіла, час ад часу неяк дапамагалі арганізатарам. Кс. Артур Малафей сказаў: “давайце зробім хоць фотку нармальную, а то як заўсёды агульнага здымку мець ня будзем”. Так і зрабілі. Сёлета ў новай форме. “У гэтым годзе дамовіліся каб усе былі ў адной форме”, - падказвае мне адзін са святароў.
![]()
![]()
У 18.30 па плане павінна была пачацца ўрачыстая св. Імша. Хоць гульні пачнуцца заўтра пасля абеду, моладзь ужо рыхтуецца да актыўнага заўзення. Каманд жа ўсё не было.
![]()
Святары пачалі рыхтавацца да службы. Цікава выглядала нацягванне альбаў і арнатаў на спартыўныя касцюмы. Кс. Арцыбіскуп не выдзяляўся з агульнай групы і разам з усімі прыйшоў на св. Імшу ў чырвона-чорным спартыўным спецадзенні з надпісам BELARUS.
![]()
![]()
![]()
Кс. П. Салабуда выйшаў да людзей і папрасіў трошкі пачакаць са св. Імшой, бо каманды з Польшчы і Украіны былі ўжо на пад’ездзе да Ліды. Каб трошкі зацягнуць час, ён распавёў пра план турніра і яго ўдзельнікаў. Пазней – Вяночак да Божай Міласэрнасці, некалькі песень і нарэшце маладыя і шчуплыя украінскія святары хуценька забеглі ў закрыстыю. Пазней з’явілася вялікая група польскіх ксяндзоў. Пачалася служба.
![]()
![]()
![]()
Падчас казання мітрапаліт шмат жартаваў. Вось адзін з жартаў, які сам арцыбіскуп назваў “трошкі чорным”. “Фінал чэмпіянату свету па футболе. Усе квіткі былі прададзеныя ўжо год назад. Адзін заўзятар прыходзіць на стадыён і займае сваё месца. Перад ім знаходзіцца крэсла, з якога гульня бачна нашмат лепш. Тады ён перасеў туды і пытаецца ў мужчыны, які сядзіць побач, ці не ведае ён чаму ніхто не прыйшоў. Той адказаў, што гэта месца яго жонкі, але тая памерла. Першы паспачуваў яму і пазней запытаўся, чаму тады другі не запрасіў каго-небудзь з блізкіх на гэты фінал. На гэта заўзятар адказаў, што ніхто не змог, бо ўсе знаходзяцца цяпер на пахаванні яго жонкі”.
![]()
![]()
![]()
Далей св. Імша заняла сваё сталае рэчышча. Пад канец Камуніі даехалі каманды з Аўстрыі, Харватыі, Вугоршчыны і Казахстану. Кароткія аб’явы, прывітанне гасцей і ўсе рушылі на вячэру.
![]()
![]()
![]()
![]()
Большасць каманд мае свае адмысловыя касцюмы. І выглядаюць усе як сапраўдныя прафесіянальныя спартоўцы. Цяжка, аднак, усвядоміць, што гэта не проста спартоўцы, а святары, якія штодзённа служаць у розных кутках Еўропы.
![]()
Супольная вячэра. Большасць камандаў даязджала да Ліды позна ноччу, таму рэстаран быў напоўпусты. Аднак не абышлося без народных песень, жартаў мітрапаліта Тадэвуша і проста прыемных супольных размоваў.
![]()
![]()
![]()
![]()
На гэтым першы вечар Еўрачэмпіянату па футболе сярод святароў скончаны. Заўтра першы дзень спаборніцтваў і шмат іншага
Арцём Ткачук
