Skip to main content

VІІ Звычайная Нядзеля. Кс. Аляксандр Лебядзевіч

VІІ Звычайная Нядзеля. Кс. Аляксандр Лебядзевіч

Запаведзь „любіце ворагаў вашых” заўсёды была, бадай, самай цяжкай з усіх запаведзяў Хрыста. Некаторыя людзі шчыра вераць, што ў рэальным жыцці яна невыканальная. Аднак трэба пагадзіцца з тым, што любоў, нават да ворагаў, - вось ключ да вырашэння ўсіх існуючых у свеце праблем і канфліктаў. Тэкст Новага Запавету выкарыстоўвае чатыры словы для абазначэння любові - Эрас, Філія, Сторгэ і Агапэ. Агапэ, старажытныя грэкі ўжывалі ў асноўным для апісання Божай любові.

 

Любоў – Агапэ выяўляецца ў тым, што чалавек прызнае, разумее, шануе кожнага чалавека. Ён адносіцца да аб'екта сваёй любові з вялікай павагай, прызнаннем, чыстымі матывамі, захапленнем і здзіўленнем. У яго сэрцы абуджаецца самаадданая любоў да гэтага чалавека, глыбокае павага, і ён ужо не можа яго не любіць. Яго любоў настолькі моцная, што яе не адолее нішто і ніхто. Любоў – Агапэ не чакае ўзамен нічога. Яна не шукае выгады, не шукае, чаго б атрымаць, але наадварот, яна шукае, што можа аддаць.

Калі чалавек любіць шчыра, тады яго не раніць і не зневажае, што яму не адказваюць узаемнасцю. Ён любіць не для таго, каб атрымаць штосьці ў адказ. Ён любіць людзей проста таму, што любіць. Гэта любоў, якая нічога не чакае ўзамен. Любоў адданая і шчырая. Такая любоў Бога.

На гэтым узроўні мы любім людзей не таму, што яны нам падабаюцца ці іх учынкі, і нават не за тое, што ў іх ёсць Божы промень; мы любім кожнага чалавека за тое, што яго любіць Гoспaд.

Для таго каб палюбіць свайго ворага, трэба шчыра, ад усяго сэрца дараваць крыўды, бо нянавісць у адказ на нянавісць толькі памнажае зло. Цемра не можа перамагчы цемру, толькі святло ў стане зрабіць гэта. Нянавісць не можа перамагчы нянавісць, толькі любоў у стане зрабіць гэта.

Напалеон Банапарт, вялікі геній вайны, успамінаючы былыя гады, сказаў: „Аляксандр Македонскі, Юлій Цэзар, Карл Вялікі і я стварылі вялікія імперыі. Але на чым яны былі пабудаваныя? Яны былі пабудаваныя на сіле. Езус Хрыстус некалькі стагоддзяў таму назад пачаў стварэнне свайго царства, заснаванага на любові, і нават сёння мільёны гатовыя памерці за яго”.

Езус не чакае ад нас нечага гераічнага і незвычайнага. Ён жадае, каб усе мы сталі сынамі аднаго Айца, а гэта магчыма толькі тады, калі ў нашых сэрцах будзе чыстая, бескарыслівая, аддная любоў да Бога і бліжніх, а нават і да ворагаў.