Skip to main content

Біскуп Юзаф Станеўскі прысутнічаў на адкрыцці фестывалю "Каложский благовест"

На цырымоніі адкрыцця ХІІІ Міжнароднага фестываля праваслаўных спеваў "Каложский благовест", які распачаўся ў Гродзенскім драматычным тэатры, прысутнічаў Юзаф Станеўскі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі. У сваім невялікім відэа-інтэрв'ю для сайта Гродзенскай праваслаўнай епархіі, Яго Экцэленцыя сказаў, што песні, якія выконваюцца салістамі з'яўляюцца "...абвяшчэннем Евангелля ў сённяшнім свеце".