Skip to main content

Дзеці і моладзь з Іўя занялі І-е месца на турніры ў Варшаве

У Варшаўскай акадэміі фізічнай культуры з 3 па 8 лютага адбыўся ХХІІІ Міжнародны турнір па футболе для дзяцей і моладзі з Польшы, Літвы, Украіны і Беларусі. Усе удзельнікі былі падзелены на ўзроставыя катэгорыі з 1997 па 2004 гг., і для кожнай катэгорыі спаборніцтвы праходзілі ў адпаведны дзень.

 

Каманда з парафіі святых Апосталаў Пятра і Паўла ўдзельнічала ў турніры ўжо 17 раз.

У гэтым годзе дзеці з Iўя занялі 1-е месца з 12 каманд ва ўзроставай катэгорыі 2002 г.

Павел Венскель, з парафіі святых Апосталаў Пятра і Паўла, быў прызнаны найлепшым гульцом усяго турніра ў дадзенай катэгорыі.

Маладыя спартсмены дзякуюць свайму трэнеру Аляксандру Iванавічу Лісаю, а таксама арганізатарам турніру і пробашчу Яну Гавецкаму, за магчымасць удзельнічаць у гэтых спаборніцтвах.