2 лютага ва Урачыстасць Ахвяравання Пана біскуп Юзаф Станеўскі цэлебраваў св. Імшу ў сваёй роднай парафіі ў Занявічах. У св. Імшы прымалі ўдзел пробашч парафіі – кс. Мікалай Ціхановіч, а таксама духоўныя асобы: землякі і сябры новапасвечанага біскупа, а таксама парафіяне і госці.
Падчас гаміліі кс. біскуп, нагадваючы сваю праграму біскупскай паслугі, засяродзіў ўвагу на сямейных каштоўнасцях і абароне жыцця. Звяртаючыся да дзяцей і моладзі, заахвоціў іх падтрыліваць рэлігійныя традыцыі, якія вынеслі са свайго бацькоўскага дому. Казанне між ішншым было пранікнута сентыментальнымі ноткамі, бо менавіта Занявічская парафія з яе невялічкім касцёлам, дзе быў ахрышчаны біскуп Юзаф, споўнілі важную ролю ў яго святарскім пакліканні. Яго Эксцэленцыя нагадаў пра годны прыклад паставы святарскага служэння душпастараў, якія прапаведвалі ў Занявічах: кс. Юзафа Мацееўскага, які яго ахрысціў і а. Казіміра Жыліса, які заахвоціў служыць пры алтары.
Пасля св. Імшы дзеці і маладзь на чале з кс. пробашчам Мікалаем і старшынёй касцельнага камітэту спадаром Пятром Станеўскім выказалі падзяку за малітвы і запэўнілі малітоўна падтрамліваць біскупа Юзафа ў яго паслузе. У сваім слове кс. Мікалай ад імя парафіі выказаў сваю радасць і ўдзячнасць сям’і і бацькам за сына біскупа, бацьку Рамуальду, які адышоў да Пана за два гады да даты прызначэння кс. Юзафа прэлатам і маці Алене, якая ў гэтыя дні адзначае сваё 75-годдзе.
Пасля св. Імшы біскуп наведаў парафіяльныя могілкі, каб памаліцца і ўскласці кветкі на магіле спачылага бацькі.
Падрыхтаваў кс. Валерый Быкоўскі
Фота можна праглядзець тут