Skip to main content

Землякі і прыхільнікі Чэслава Немэна памаліліся за спачын яго душы

Дзесяць год таму адышоў у вечнасць наш славуты зямляк, спявак і кампазітар Чэслаў Немэн. 17 студзеня землякі і прыхільнікі музыканта з розных куткоў краіны сабраліся на яго радзіме ў Старых Васілішках.

 

У касцёле Святых Апосталаў Пятра і Паўла, дзе некалі хлопчыкам спяваў Чэслаў, і дзе ў яго гонар замацавана мемарыяльная дошка, была цэлебравана св. Імша. Прысутныя памаліліся за спачын яго душы, які, валодаючы неверагодным талентам, паводле сведчанняў сваіх блізкіх і знаёмых быў глыбока веруючым чалавекам. Вучні Галавічпольскай сярэдняй школы выступілі з цудоўнай каляднай батлейкай. А потым у храме загучаў голас спевака – праз свой знакаміты твор, творца заклікаў людзей добрай волі, вынішчыць нянавісць і захаваць гэты дзіўны свет у любві ды згодзе.

Шчырыя размовы ды ўспаміны працягнуліся ў доме, дзе рос і сталеў Чэслаў Выджыцкі і дзе ўжо некалькі год паспяхова працуе клуб-музей.

Ала Бібікава

Паводле газеты "Гродзенская праўда"