Многія дзяржаўныя і незалежныя СМІ не абышлі бокам падзеі, якая адбылася ў суботу ў Віцебску - біскупскія пасвячэнні кс. Алега Буткевіча, новага ардынарыя. Урачыстасць сабрала вялікую колькасць духоўных і свецкіх асобаў, сярод якіх была вялікая колькасць гасцей з-за мяжы. Прапануем Вашай увазе невялікі агляд таго, што пішуць і паказваюць беларускія масмедыя пра гэтую адметную для Касцёла ў Беларусі падзею.
Тэлеканал АНТ прысвяціў гэтай урачыстасці больш чым 2-х хвілінны відэарэпартаж
Партал Тut.by змясціў даволі вялікі рэпартаж пад назвай "У віцебскіх католікаў - новы малады біскуп"
Не амінула падзею і Еўрарадыё, змясціўшы якасны фотарэпартаж
Сайт газеты "Наша Ніва" абмежаваўся перадрукоўкай інфармацыі з партала Tut.by